Дарослым

Які гэта цуд - слова, мова твая і мая! (відэаролік)

Дамашнія ўрокі роднай мовы

 Якая асалода жыць,

 Знаць вартасць кожнае гадзіны.

 Тым, што адкрыта, даражыць.

 І адкрываць за дзівам дзіва.

 В. Вітка


 

Как много стран, не похожих друг на друга, есть на земном шаре! Путешествуя по миру, каждый из нас не просто привозит на память красивые безделушки, а старается приобрести национальные сувениры, которые будут напоминать о традициях и культуре чужого края.

Даже ненадолго приезжая в другую страну, мы стремимся увидеть местные достопримечательности и побольше узнать об истории государства, познакомиться с иностранным языком или даже заговорить на нём.

Когда в нашу страну приезжают зарубежные гости, они тоже с удовольствием увозят на память сувениры из льна и соломки, знакомятся с нашей культурой. Но многие ли из нас могут рассказать о своей стране на родном белорусском языке, познакомить с традициями своего края? К сожалению, совсем немногие.

В настоящее время невозможно представить себе современного образованного человека, который не знал бы истории, традиций своей страны, родного языка. Но, к сожалению, часто юноши и девушки хорошо говорят на иностранных языках, ориентируются в культурных традициях других стран, но про наследие своей страны знают совсем мало, а белорусским языком и вовсе не владеют. Увлечённость историей родной страны, любовь и уважение к белорусскому языку нужно воспитывать с детства.

Давайте вместе подумаем, как увлечь ребёнка, чтобы ему захотелось выучить родной язык.

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям: Дзякуем Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё! Просім прабачэння Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна. Радуемся Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)! Жадаем Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць! 

 

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя.

Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі. Кнігі на беларускай мове «Жыло-было Воблачка. Усё цікавіла яго: і адкуль сонейка ўзыходзіць, і куды спаць кладзецца, і чаму неба сіняе, а лес зялёны?» — ці не нагадвае вам гэты казачны персанаж, прыдуманы сучаснай беларускай пісьменніцай Аленай Маслай, нашых цікаўных, няўрымслівых, дасціпных дзяцей? Кажуць, што найлепшых поспехаў у выхаванні можна дасягнуць тады, калі дзіця не заўважае, што яго выхоўваюць. Гартаючы старонкі цікавай кніжкі, маленькі чытач разам з героямі кнігі непакоіцца і радуецца, сам спрабуе зразумець важныя ўрокі жыцця. Цудоўна, калі дзіця будзе браць іх са старонак кніг на роднай мове!

 

Прачытайце сыну ці дачцэ ўрывак з твора Уладзіміра Дубоўкі «Шануйце ўсё жывое», які ніколі не страціць сваёй актуальнасці: «Як толькі я сябе помню, бацькі мае і старэйшыя людзі — суседзі — прывучалі нас, малых, шанаваць усё жывое, што вакол нас. — Не тапчы травіцы, хадзі сцежачкай. Трава вырасце. Яе скосяць — будзе сена кароўкам, каню… — Не чапай, не ламай гэтага дубочка або сасонкі. З іх вырастуць вялікія дрэвы, яны пойдуць на хату або на шафу… — Асцярожна рві яблыкі — не паламай, не адвіхні галінку. Дрэва будзе хварэць. На паламаным суку не будзе яблыкаў…»

 

У многіх сем’ях існуе традыцыя — увечары перад сном бацькі чытаюць дзецям казкі. Часцей чытайце разам з дзецьмі кнігі на беларускай мове. Завітайце ў кнігарню ці бібліятэку, пазнаёмцеся з навінкамі на кніжных паліцах. Вы ведаеце кнігі «Прыгоды Нуліка» і «Я тут жыву» Уладзіміра Ліпскага, «Вандроўка з божымі кароўкамі» і «Першая прыгажуня» Алены Маслы, «Цуда-вуда» Уладзіміра Мазго, кнігі Ніны Галіноўскай, Казіміра Камейшы, Міколы Маляўкі, Анатоля Зэкава і іншыя цудоўныя творы, якія напісаны спецыяльна для маленькіх чытачоў?

 

Цікаўцеся дзіцячай літаратурай на роднай мове! Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.

 

У тэле- і радыёрэпартажах, артыкулах газет і часопісаў, аб’явах у бібліятэках можна пачуць цікавую інфармацыю наконт прэзентацый новых кніг, творчых сустрэч з аўтарамі, іншых культурных мерапрыемстваў. Наведайце з дзецьмі хаця б некаторыя з іх. Аднак, збіраючыся на такую сустрэчу, падрыхтуйце дзіця да яе. Раскажыце, з якім пісьменнікам ладзіцца сустрэча, што чакаеце ад яе. У наш час часцей праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы, і дзіця звычайна не трапляе на сур’ёзныя сустрэчы. Таму бацькам варта растлумачыць дзецям, што, каб быць рознабакова развітай асобай, абавязкова трэба цікавіцца культурнымі падзеямі сучаснага жыцця.


 

Ірына БУТОРЫНА, метадыст вышэйшай катэгорыі НІА

свернуть